Галоўная · Гарады

Сюрпак па гарадах Беларуси

Сюрпак працуе ў Мінску, яшчэ 34 горады Беларусі чакаюць адкрыцця. Выберы свой — паглядзі, што ўжо ёсць, або паклічы сэрвіс да сябе.

Гарады

Дзе Сюрпак працуе і куды прыйдзе

Горад адкрываецца не па плане, а па факце: як толькі ў ім з'яўляецца першая ўстанова. Таму чаргу гарадоў рухаюць самі пякарні, кавярні і крамы — і тыя, хто адзначыўся ў спісе чакання.

Віцебская вобласць

Жоўтым адзначаны гарады, дзе сэрвіс ужо працуе.

Як гэта працуе

Тры крокі да сюрпака

📍

Знайдзі побач

Пякарні, кулінарыі і кавярні паблізу выстаўляюць сюрпакі пад вечар. Відаць цану, каштоўнасць унутры і колькі пакетаў засталося.

🔒

Забраніруй загадзя

Бронь і аплата — у Telegram, у пару дотыкаў. Пакет твой: ніхто не забярэ яго раней за цябе.

🎁

Забяры па кодзе

Прыходзь у акно выдачы, назаві код — і адкрывай свой сюрпак. Усё свежае, тэрмін прыдатнасці ў парадку.

Установам у Беларусі

Нераспрададзенае пад закрыццё — гэта грошы

Пякарня, кулінарыя, кавярня ці крама: тое, што не разышлося за дзень, ідзе ў спісанне. Сюрпак прадае гэтыя пазіцыі як пакеты-сюрпрызы і вяртае вам выручку. Вечарам адзначаеце, колькі пакетаў сабралі — пры жаданні па кожным акне выдачы. Пакупнік плаціць загадзя, рызыкі для вас няма.